Культработнікі Воранаўшчыны прымаюць удзел ва ўнікальным і самабытным фестывалі Гродзеншчыны «Панямоння жыватворныя крыніцы”

Фэст у рамках XXXII Дня беларускай пісьменнасці праходзіць у Лідзе, дзе прадстаўлены аўтэнтычныя песні, танцы, гульні, інструментальная музыка, экспазіцыі традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Госці свята з задавальненнем заглядваюць на воранаўскія пляцоўкі. Частуюцца вядомымі нацкімі дзярунамі ды просяць падзяліцца рэцэптам стравы.
Попытам карыстаецца і майстар-клас пагародзенскай ткачыхі Анжэлы Ладыш. І дарослыя, і дзеці цікуюць за спрытнымі рухамі майстрыцы і не-не ды спрабуюць сябе ў справе продкаў.
На фэсце скрозь лілася беларуская народная песня. Ад душы спяваў і наш зямляк Аляксандр Кукін. Ён адзначаны дыпломам трэцяй ступені і каштоўным падарункам як лепшы індывідуальны выканаўца фальклорнай песні.








