З верай и надзеяй да Маці Божай Тракельскай
У санктуарый Маці Божай Тракельскай прыбылі сотні паломнікаў.
Вернікаў з розных куткоў Беларусі аб'яднала любоў да Дзевы Марыі. Яны ішлі да яе пешшу, каб перад цудадзейным абразам прадставіць свае малітвы за шчасце ў сем'ях, дабрабыт на роднай зямлі. Вечарам са свечкамі ў руках яны прайшлі працэсіяй па Тракелях, пацвярджаючы сваю веру і ўзносячы свае надзеі. Марыя, несумненна, іх выслухае. Бо, як сказаў у пропаведзі на начной святой імшы ксёндз-біскуп, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Алег Буткевіч, яна спрадвеку выбрала гэтае месца. Яно, напоўненае любоўю і супакоем, заслона ад нашых клопатаў, вера ў лепшае.
