Прадстаўнікі пагранічнай заставы "Драбішуны" наведалі вучняў Паляцкішскай школы

Благо твори 30 декабря 20 2263
Прадстаўнікі пагранічнай заставы "Драбішуны" наведалі вучняў Паляцкішскай школы

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” Паляцкішскую сярэднюю школу наведалі прадстаўнікі пагранічнай заставы “Драбішуны” на чале з намеснікам старшым лейтэнантам Уладзіславам Папко. Яны павіншавалі дзяцей з навагоднімі і каляднымі святамі, пажадалі моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, спаўнення ўсіх жаданняў.

Да сустрэчы вучні рыхтаваліся загадзя: класныя пакоі ўпрыгожылі навагодняй атрыбутыкай. Вучні пачатковых класаў па-сапраўднаму верылі ў цуды. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай яны адправіліся ў цікавае навагодняе падарожжа, сустрэліся з казачнымі персанажамі.

E0Mufqs6YhE.jpg

Гучала музыка, дзеці спявалі, танцавалі, ладзілі гульні, чыталі вершы, што спрыяла стварэнню добрага настрою. Усе разам адчулі сапраўднае свята.

Напрыканцы мерапрыемства ад пагранічнікаў атрымалі падарункі выдатнікі вучобы, прызёры алімпіяд і пераможцы творчых конкурсаў, дзеці з апякунскіх сем’яў і сем’яў, дзе непаўналетнія аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

rG6BiRF_Il4.jpg

zxLQxOjhn8I.jpg

Навагодняе свята пакінула ў дзяцей добрае ўражанне: вочы свяціліся радасцю.

Іван ГАБІС,

педагог сацыяльны Паляцкішскай сярэдняй школы.

Добавление комментария
CAPTCHA
*