Свята бліноў у нядзелю адбылося ў аграгарадку Пераганцы (фота)

С праздником 27 февраля 17 2661
1C9A4339

Гэта брэндавае мерапрыемства, заяўленае яшчэ ў мінулым годзе аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, распачало чараду свят, якія характэрны для пэўнай мясцовасці.

Блінны фэст крыху парушыў звыклы рытм жыцця жыхароў аграгарадка: столькі гасцей-артыстаў, музыка на ўсе вуліцы. Свята прысвячалася блінам, таму не дзіўна, што асноўным  гледачом на ім была жаночая палавіна аграгарадка, хаця і многія мужчыны не прамінулі зазірнуць на адкрытую пляцоўку каля сельскага Савета, дзе яно праходзіла. Яго ўдзельнікі пачулі ад вядучай шмат цікавай і пазнавальнай  інфармацыі з гісторыі паходжання гэтай стравы, падзяліліся сакрэтамі і рэцэптамі яе прыгатавання, мелі магчымасць прадэманстраваць уласную выпечку, якую спярша, чым вынесці вердыкт пра самую смачную, дэгуставалі члены журы і прысутныя на свяце.

Круглыя, румяныя, з полымя з жару, з самымі рознымі начынкамі, бліны так і прасіліся ў рот. Не пачаставацца смачнай стравай было немагчыма, як і складана было прайсці каля духмянай юшкі. Пасля, добра падмацаваўшыся, можна было і пагуляць. 

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

1C9A4295 1C9A4299 1C9A4303 1C9A4305 1C9A4307 1C9A4308 1C9A4310 1C9A4316 1C9A4318 1C9A4329 1C9A4332 1C9A4336 1C9A4337 1C9A4339 1C9A4341 1C9A4344 1C9A4355 1C9A4356 1C9A4360 1C9A4365 1C9A4369 1C9A4371 1C9A4373 1C9A4375 1C9A4377 1C9A4378 1C9A4380 1C9A4385 1C9A4394 1C9A4402 1C9A4409 1C9A4414 1C9A4418 1C9A4420 1C9A4421 1C9A4422 1C9A4428 1C9A4429 1C9A4432
Комментарии
Яшка
А в Вороново блинами не угощают !
Добавление комментария
CAPTCHA
*