Пад ветразем паэзii Мiцкевiча

С праздником 30 июля 13 1335

У пачатку ліпеня, развітваючыся пасля заканчэння тыдня мастацтва ў горадзе Даўгай Літоўскай Рэспублікі, мастакі, паэты і самадзейныя артысты Воранаўшчыны і Алітускага раёна з упэўненасцю казалі: “Да сустрэчы, на воранаўскай зямлі”. І вось 28 ліпеня праект “Скрыжаванні мастацтва і кахання” LLB-2-111, які рэалізоўваецца ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства, зноў сабраў беларускіх і літоўскіх творцаў.

Сустрэча сяброў была доўгачаканай, таму шчырай і цёплай. Яно ж зразумела: зноў натхнёна загучаць вершы на дзвюх, беларускай і літоўскай, мовах пра каханне, зноў будуць створаны непаўторныя карціны і ўзарвецца зала ад гучных авацый пасля спектакля “Пілігрымы кахання”. Гэта адбудзецца хутка. А пакуль усіх захлынула радасць спаткання…

І вось тыдзень мастацтва на Воранаўшчыне адкрыў паэтычны вечар знаёмства “Падарожжа па краіне кахання”. Словам славілі паэты-аматары гэтае вялікае пачуццё. Па-сапраўднаму ж адчуць перажыванні Адама Міцкевіча, творчасць і каханне да Марылі Верашчакі якога лягло ў аснову праекта, змаглі на паэтычным вечары, што праходзіў ля “Каменя кахання” ў Больценіках (на здымку). Напэўна, само гэтае месца спрыяла стварэнню атмасферы даверу, творчага палёту і, канешне ж, натхненню… А ўперадзе як гледачоў, так і ўдзельнікаў праекта чакае яшчэ шмат цікавага і неверагоднага.

Марына КАНДРАТОВІЧ,

удзельніца праекта.

Фота Наталлі ІВУЦЬ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*