Студэнты з Мінска велікодны вечар правялі на пагародзенскай зямлі

Социальная сфера 18 апреля 17 1755
IMG_7462

Год назад студэнцка-выкладчыцкі дэсант кафедры этналогіі і фальклора Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пабываў на Воранаўшчыне з фальклорнай экспедыцыяй. У велікодную нядзелю яны назіралі за старажытным беларускім абрадам “Валаўнікі” у выкананні фальклорна-абрадавага гурта “Спадчына” Пагародзенскага ЦКіНТ.  Госці пакідалі наш край, назапасіўшы багаты фота- і відэаматэрыял. Як аказалася, яны з ім папрацавалі, а ў сёлетні Вялікдзень прыехалі ўжо не ў ролі практыкантаў, а ў ролі валачобнікаў. З музыкай, песнямі абыходзілі сялянскія двары.     

— У гэтым годзе студэнты добра падрыхтаваліся. Прыдбалі касцюмы, вывучылі абрадавыя песні “Вясёлы дзень сёння настаў”, “Хрыстос уваскрос”, “Ой, віно зеляно…”, зрабілі іх аранжыроўку. А іх тамбурын (старажытны барабан цыліндрычнай формы), валынка ў спалучэнні з нашым гармонікам, ох, як загучалі! — дзеліцца ўражаннямі мастацкі кіраўнік Пагародзенскага ЦКіНТ Святлана Салмановіч. —  У нас атрымаўся годны творчы саюз.

Шасцёра з васьмі студэнтаў-экспедытараў інстытута валачобнаму абраду прысвяцілі свае дыпломныя працы. Вельмі адметна, што да гэтай нематэрыяльнай спадчыны яны дакрануліся на воранаўскай зямлі.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*