Не толькі пралебмы, але і ўдзячнасць

Прямая линия 22 августа 15 1496


Гучалі падчас чарговай прамой суботняй лініі з жыхарамі Воранаўшчыны. На гэты раз на сувязі з воранаўцамі быў старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Роік. 22 жніўся пагутарылі з Віктарам Віктаравічам і данеслі да яго набалелае шэсць чалавек. Большасць патэлефанаваўшых — жыхары г.п. Воранава.

Жыхар в. Валэйшы Забалацкага сельсавета А.І. Жалукевіч цікавіўся магчымасцю выдзялення новай пашы для жывёлы, так як дадзеная раней з-за гарачых умоў надвор’я выгарала. Старшыня райсавета паабяцаў мужчыне дапамагчы ў вырашэнні яго праблемы. Т.І. Абламейка з райцэнтра гаварыла аб неабходнасці добраўпарадкавання двароў вуліцы Савецкай — дамы 92, 94, 96. На прывядзенне ў належны стан гэтых двароў у цякучым годзе ў раённым бюджэце грашовыя сродкі не закладзены. Улада будзе трымаць гэтае пытанне на кантролі. І яно будзе вырашана пры з’яўленні фінансавых магчымасцяў. Ю.В. Запасніка хваляваў стан падвала дома па вул. Савецкай, 80б, дзе пражывае яго сын. Справа ў тым, што туды працякае і там назапашваецца вада. Пытанне па ўстараненню яе ўцечкі пераадрасавана РУП ЖКГ. У бліжэйшы час па просьбе жыхара перавулка Калініна гарадскога пасёлка, які не пажадаў прадставіцца, будзе праведзена даследаванне стану вулічнага пакрыцця. Па прызнанні яго нездавальняючым будуць адшуквацца сродкі на рамонт. А вось варанаўчанка Н.Г. Волкава патэлефанавала, каб выказаць падзяку за вырашэнне яе просьбы — на могілках у райцэнтры РУП ЖКГ паклапацілася пра дастаўку вады для паліву кветак. “Дзякуй” гучала і з вуснаў жыхаркі аг. Беняконі Г.І. Бобінай. Жанчына разам з прыхільнікамі вядзення здаровага ладу жыцця і круглагадовага плавання атрымала дазвол на купанне ў мясцовым вадаёме.

— Стараемся па магчымасці аказаць дапамогу ўсім, хто звяртаецца да ўлады з той ці іншай праблемай, — зазначае В. Роік. — Так, намецілася вырашэнне часта задаваемага пытання па ачысцы вадаёма ў Пагародна. На гэта выдзелены невялікі аб’ём грашовых сродкаў. КСУП э/б “Пагародна” сумесна з Воранаўскім ПМС хутка прыступяць да працы. Разам з тым, спадзяемся, вырашыцца і набаленае пытанне — грэйдзіраванне гравійных вуліц аграгарадка Пагародна.

Марына КАНДРАТОВІЧ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*