Важна быць не толькi таленавiтым, але i працавiтым

Знай наших! 09 февраля 16 1689


У гэтым пераканана жыхарка аграгарадка Пагародна Станіслава Вікенц’еўна Міхна. І гэтае жыццёвае крэда, несумненна, паспрыяла жанчынне ў атрыманні звання “Народны майстар Беларусі”. 5 лютага ў Пагародзенскім цэнтры культуры і народнай творчасці ўрачыста ёй было ўручана пасведчанне аб пажыццёвым прысваенні гэтага статуса.

Станіслава Вікенц’еўна са сваімі сяброўкамі Ядзвігай Людвікаўнай Коўзай, Гэленай Янаўнай Грыгелевіч і Марыяй Уладзіміраўнай Сакалоўскай народнай песняй віталі гасцей. Старшыня райвыканкама Мікалай Аркадзьевіч Розум, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Мар’янаўна Ястрэмская, дырэктар Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Вітольдаўна Камінская, старшыня Пагародзенскага сельсавета Вольга Уладзіміраўна Сінельнікава шчыра віншавалі з заслужанай узнагародай сапраўднага майстра ткацтва. Цёплыя словы пра жанчыну выказалі і супрацоўнікі ўстановы культуры. Добразычлівасцю, чуласцю і сапраўдным майстэрствам славіцца ў іх мясцовасці Станіслава Вікенц’еўна.

У такі важны для ўмеліцы дзень госці не маглі прыйсці без падарункаў. Прыемна С.В. Міхне было атрымаць і Ганаровую грамату аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за значны асабісты ўклад у адраджэнне, захаванне і развіццё традыцыйных народных рамёстваў, як удзельніцы фальклорна-абрадавага гуртка “Спадчына” — Падзяку старшыні райвыканкама за плённую працу па захаванні, развіцці і папулярызацыі рэдкіх традыцыйных рамёстваў.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*