У Лідзе адкрыў новы сезон культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец”
![У ÐÑдзе адкÑÑÑ Ð½Ð¾Ð²Ñ Ñезон кÑлÑÑÑÑна-ÑÑÑÑÑÑÑÑÐ½Ñ Ð¿ÑÐ°ÐµÐºÑ âÐÐ°Ð¼ÐºÐ°Ð²Ñ Ð³Ð°ÑÑÑнеÑâ](https://grodnonews.by/upload/resize_cache/iblock/a66/924_560_2/a66f835a854e7415afb66f185f99d449.jpg)
Наўрад ці ў нашым рэгіёне, ды і ў бліжэйшых раёнах, знойдзецца чалавек, які не чуў бы аб гэтым унікальным не толькі для Лідчыны, але і для ўсёй Гродзенскай вобласці праекце, разважае карэспандэнт "Лідскай газеты".
Гараджане даўно празвалі вуліцу Замкавую мясцовым Арбатам. І вось пасля дзевяцімесячнага “адпачынку” культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец” адкрыў новы сезон. Як і ў мінулым годзе, на працягу ўсяго лета каля сцен галоўнай славутасці – Лідскага замка – кожныя выхадныя з раніцы і да позняга вечара будуць працаваць рамеснікі, гульнёвыя пляцоўкі, атракцыёны, гучаць музыка.
– Прает будзе здзіўляць праграмамі, святамі і фестывалямі на працягу ўсяго турыстычнага сезона, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела культуры Лідскага райвыканкама Марыя Дукі. – Праграма распісана на тры месяцы і ўключае мерапрыемствы, якія спадабаліся лідчанам па выніках двух мінулых сезонаў, а таксама новыя актывацыя. З вядомых абавязкова правядзем сямейны фестываль “Планета забаў”, Купалле, некалькі дыскатэк у сценах замка. З новых: каля доміка Таўлая кодныя выхадныя ўсіх жадаючых будзе запрашаць этна-пляцоўка “Танцум па-даўнейшаму”. Вучыць танцам лідчан і гасцей горада будуць спецыялісты з Мінска, а таксама ўдзельнікі вядомага нашага гурта “Талер”. Чаму мы робім акцэнт менавіта на гэтым накірунку, патлумачу: у Лідзе праводзіцца абласны фестываль побытавых танцаў, і хочацца, каб ім пранікліся, яго падтрымалі не толькі ўдзельнікі, скажам так, спецыялізаваных калектываў, але і ўсе, хто любіць народныя танцы.
Марыя Чаславаўна дадала, што за перыяд новага сезона “Замкавага гасцінца” лідчане і турысты змогуць ацаніць патэнцыял работнікаў ўсіх устаноў культуры рэгіёну, у тым ліку, бібліятэк, сельскіх дамоў культуры. З улікам таго, что Лідчына з’яўляецца рэгіёнам шматнацыянальным, з асаблівасцямі сваёй культуры: песеннай, танцавальнай, сцэнічнай, – гасцей праекта будуць знаёміць і прадстаўнікі розных дыяспар. На працягу турыстычнага сезону чакаецца таксама прыезд артыстаў з краін бліжэйшага замежжа. Галоўнае – сачыць за абнаўленнямі афішы на сайце “Лідскай газеты”, райвыканкама або раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
![2.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/843/84379f52ce8db3715be048373ab35eb7.jpg)
А тое, што ў выканаўцаў не будзе недахопу гледачоў, у рамеснікаў – пакупнікоў, у аніматараў – удзельнікаў, а ва ўсім праекце “Замкавы гасцінец” – гасцей, сумнявацца не прыходзіцца. Падставу для такой упэўненасці надаў сённяшні дзень: на адкрыцці новага сезона было шматлюдна, многія прыйшлі цэлымі сем’ямі. Забаў хапіла кожнаму. Праграма прадугледжвала фестываль красак, лучны цір, тэст-драйв аўтамабіляў “Geely”, спартыўную пляцоўку, фаер-фэст і шмат усяго іншага цікавага.
![3.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/d3f/d3f9e399a1a69b4e48086529a290456d.jpg)
![5.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/a2a/a2a7e32cc1f16b0a810287f0f9a7f24a.jpg)
![7.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/1a2/1a23a8bd2f64c6bb06de525d96ac8071.jpg)
![8.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/9f8/9f8cdb01f97aff0e0f68d34bbdc80462.jpg)
![11.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/8d2/8d225e41c86693d964c43749976dd1ed.jpg)
![12.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/857/85741d52ff588fb3464227b43b814731.jpg)
![19.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/307/3074d46f745f50c9186734b0b94cf153.jpg)
![20.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/8d5/8d5a56650fed173dc8d36351eb4a869a.jpg)
![21.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/e44/e448e342f30ab968b35acd6e52c88e95.jpg)
![17.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/233/23385f28b0ef7544ea85b2e3ad8b6d70.jpg)
![18.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/f65/f65e4b5e80e53076b4cafca2c8ae2c96.jpg)
![25.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/a3f/a3f6b9732d6b2fd81194f064648623b2.jpg)
![22.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/908/9088e6a473140ea2045bb8b5cb898f60.jpg)
![27.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/8b4/8b4454975b3043d59fafe22fffaa3372.jpg)