На хвалях паэзii

Знай наших! 30 сентября 14 1633

Прыгажосць паэзіі паклікала ў дзівосны свет вершаванага слова 46 школьнікаў раёна. У мінулую пятніцу ў Воранаўскай дзіцячай школе мастацтваў яны выступілі дэкламатарамі на конкурсе “Рух душы”.

Шчыра, ад усяго сэрца чыталі школьнікі вершы пра родную зямлю, мову, матулю. Глыбокі сум адчуваўся ў радках пра загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, памерлых пасля чарнобыльскай трагедыі. На конкурсе было месца і гумару. Дарэчы гучалі вершы, прысвечаныя дзівоснай краіне дзяцінства. Удалымі атрымаліся і напісаныя падлеткамі радкі.

Як высветлілася, самым вялікім дэкламатарскім талентам валодаюць вучні Канвелішскага НПК. Яны атрымалі прызавыя месцы ў трох узроставых катэгорыях (1-4, 5-7 і 8-11 класы), а таксама ў намінацыі “Проба пяра”. Першае месца ў Юстыны Огар і Маргарыты Янушкі (удалыя вобразы стварыла ва ўласным вершы “Белая чаромха зацвіла”), трэцяе — у Сафіі Кічко і Эдзіты Аўкштулевіч. Чатыры дыпломы заваявалі і навучэнцы Воранаўскай школы: другое месца ў Анастасіі Войшніс і Дзіяны Радзюн, трэцяе — у Віялеты Жалнерчык і Майі Войшніс. Добра выступілі і вучні Забалацкага НПК — Анастасія Мінкілевіч атрымала другое месца, а Вадзім Юхнік — трэцяе. Напэўна, не было нікога ў зале, каму б не спадабалася выступленне самай маленькай канкурсанткі — Аляксандры Зубко з Паляцкішскай школы. Жывая, рухавая, эмацыйная, яна стала несумненнай пераможцай у сваёй узроставай катэгорыі. Змаглі пранікнёна прачытаць радкі як вядомых паэтаў, так і ўласныя, атрымаць дыпломы пераможцаў і прызёраў конкурсу і Мілана Дудко з Нацкага НПК, Вікторыя Кандрацкая з Клайшанскай школы, Алег Леўдаровіч з Больцішскай, Дзіяна Зуевіч з Пагародзенскай, Ігар Каспер з Доцішскай і Уладзіслаў Гурэцкі з Бастунскага НПК.

Свята паэзіі адкрыла новыя імёны, падаравала цудоўны настрой. Спадзяемся, што і ў наступным годзе юныя аўтары зноў парадуюць сваімі вершамі ды не згасне цікавасць вучняў да паэтычнага слова.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*