З МІНСКА да ПОЛАЦКА праз ВОРАНАЎШЧЫНУ (Фота, Дапоўнена)

Духовность 30 августа 17 2590
1C9A4389

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” у 24-ы раз крочыць па беларускіх гарадах і вёсках.  Яе ўдзельнікі — духавенства, пісьменнікі, навукоўцы, вядомыя культурныя і асветніцкія дзеячы — падарожнічаюць па краіне напярэдадні Дня пісьменства з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Каб асвяціць ім храмы, помнікі мужнасці і славы нашага народа, бальніцы і школы, падзяліцца з землякамі, агарнуць яго святлом і цеплынёй сэрцы людзей. Сёлета да непагаснай лампады духоўнасці ўпершыню далучылася Воранаўшчына.

30 жніўня экспедыцыя “Дарога да святыняў” традыцыйна пачала свой шлях з Мінска са Свята-Духава кафедральнага сабора,  а завяршыць у Полацку на свяце беларускага пісьменства. Паміж гэтымі гарадамі больш, чым тысяча кіламетраў. Іх вандроўнікі пераадолеюць за пяць дзён. Маршрут на гэты раз праходзіць праз Воранава, Астравец, Бягомль, Докшыцы, Лепель, Ушачы.

Першым прыпынкам экспедыцыі на нашай зямлі стала Радунь. У сераду шматлікіх гасцей з духмяным караваем і песняй сустракалі  прадстаўнікі мясцовай улады, духавенства, ансамбль “Зараніца”, жыхары пасёлка. Прывітанне, кароткі мітынг, малебен — і хрэсным ходам Непагасную Лампаду з Благадатным Агнём пранеслі да мясцовага храма — царквы Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Пасля ўрачыстага малебна на тэрыторыі святыні быў пасаджаны Сад Малітвы. На памяць аб падзеі настаяцель храма іярэй Яўгеній Шулейка прыняў ад пратаіерэя Аляксандра Пачопкі фотаспіс цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы. 

— З пачуццём вялікай радасці сустракаем вас на воранаўскай зямлі, — прывітаў ужо ў Воранаве паломнікаў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч. — Няхай мерапрыемствы, якія пройдуць падчас гэтай запамінальнай для ўсіх нас падзеі, дапамогуць нам асэнсаваць духоўную і гістарычныю спадчыну нашай краіны. А Благадатны Агонь, прынесены ў храмы на вашым шляху, пасее ў сэрцах людзей веру, надзею, любоў.

У знак далучэння да традыцыі перадалі зямлю Воранаўшчыны, якую падсыпуць пры пасадцы маладых дрэваў Саду Малітвы ў Полацку. 

На шляху хрэснага ходу па пасёлку былі два прыпынкі — магіла ахвяр фашызму і помнік загінуўшым воінам і партызанам. Усе схілілі галовы перад пахаванымі абаронцамі, памаліліся падчас кароткіх ліцій. Паломнікаў і тых, хто да іх далучыўся, здалёк віталі касцёльныя і царкоўныя званы. Падчас малебна ў царкве Святога благачыннага вялікага князя Аляксандра Неўскага прыхаджане змаглі запаліць свечкі ад Благадатнага Агню, а ў высаджванні сімвалічнага Саду Малітвы на тэрыторыі храма ўдзельнічалі яго настаяцель іерэй Ігар Валошын і настаяцель санктуарыя Міласэрнасці Божай ксёндз Анджэй Вітэк.

Удзельнікі экспедыцыі падзяліліся на групы. Частка правяла творчыя сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, ваеннаслужачымі на заставе, моладдзю, дзецьмі ў школах, пацыентамі ў бальніцах.

Цёплай і шчырай была сустрэча з жыхарамі аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Бастунах. Кранальныя паэтычныя радкі, сакавітае беларускае слова гучала ў сценах установы ў той вечар. Госці замацавалі знаёмства дэгустацыяй каравая, якім іх прывеціла Радуншчына. Змястоўнай пастараліся зрабіць духоўна-асветніцкую канферэнцыю паломнікі ў Воранаўскай школе. Лейтматывам іх выступленняў была думка, што духоўныя, культурныя, гістарычныя каштоўнасці, якія па-сутнасці з’яўляюцца святыняй, яднаюць людзей. Такой святыняй для Беларусі ў свой час стала пісьменства, кніга. Аб важных і трагічных гістарычных вехах гаварылі пісьменніца, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Бларусь, кіраўнік 23-х экспедыцый Ніна Загорская, доктар гістарычных навук,  супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, археолаг Пётр Лысенка, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Шаладонаў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Загорскі і іншыя госці.

Аматары мастацкага слова Воранаўшчыны  змаглі атрымаць эстэтычную асалоду, наталіцца мілагучным беларускім радком на вечаровай сустрэчы ў парку. Адкрыў яе кіраўнік экспедыцыі, навукоўца Аляксандр Лапата-Загорскі.  Ён прадстаўляў і запрашаў выступоўцаў з ліку паломнікаў і нашых землякоў. Гучалі вершы Максіма Танка, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, аўтарскія творы Вадзіма Спрынчана, Яўгена Пясецкага, Таццяны Панёўкінай, Галіны Турчынскай і іншых. Здзівіла і ўзрушыла скрыпка ў прафесійных руках выпускніцы Венскай кансерваторыі Юліі Лебядзенкі. Захапілі рытмы сярэдневяковай музыкі ў выкананні сямейнага трыа Васіля, Веранікі і Марыны Лайковых. Запомнілася і прасякнутая патрыятызмам прамова пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча Анатоля Бутэвіча.    

Вельмі ашчадна неслі людзі свечкі з Благадатным Агнём з царквы. Закрывалі далонямі ад ветру, каб па дарозе дадому ён не патух.  А надвор’е і  не чыніла ім перашкод: цёплы сонечны дзень саступіў месца ціхаму вечару. То тут, то там у цемры вуліц Воранава зіхацелі “ліхтарыкі”: хрысціяне неслі святыню ў свае сем’і. З надзеяй і верай у сэрцы. Экспедыцыя рушыла далей, на Астравеччыну.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара,

Алега БЕЛЬСКАГА

і Наталлі ІВУЦЬ.

1C9A4390 1C9A4394 1C9A4398 1C9A4400 1C9A4402 1C9A4405 1C9A4420 1C9A4425 1C9A4438 1C9A4439 1C9A4450 1C9A4460 1C9A4464 1C9A4488 1C9A4492 1C9A4496 1C9A4499 1C9A4504 1C9A4507 1C9A4517 1C9A4525 1C9A4530 1C9A4534 1C9A4543 1C9A4545 1C9A4549 1C9A4554

Вороново


1C9A4568 1C9A4572 1C9A4579 1C9A4583 1C9A4588 1C9A4590 1C9A4599 1C9A4603 1C9A4608 1C9A4610 1C9A4614 1C9A4620 1C9A4621 1C9A4623 1C9A4635 1C9A4636 1C9A4641 1C9A4647 1C9A4648 1C9A4651 1C9A4655 1C9A4659 1C9A4663 1C9A4664 1C9A4668 1C9A4671 1C9A4674 1C9A4681 1C9A4685 1C9A4687 1C9A4689 1C9A4692 1C9A4695 1C9A4696 1C9A4709 1C9A4711 1C9A4717 1C9A4721 1C9A4724 1C9A4730 1C9A4737 1C9A4744 1C9A4751 1C9A4753 1C9A4757 1C9A4762 1C9A4768
Добавление комментария
CAPTCHA
*