Канікулы — выдатны час для экскурсій

04 ноября 24 273

IMG-6d14a356745dc088d72e52a39f9466bb-V.jpg

Падчас восеньскіх канікул навучэнцы Паляцкішскай школы здзейснілі экскурсію ў гарадскі пасёлак Радунь, наведалі гісторыка-краязнаўчы музей Радунскай сярэдняй школы. Кіраўнік музея Іван Іванавіч Фясенка расказаў навучэнцам аб гісторыі Радуні і Воранаўскага раёна з часоў мінуўшчыны да нашых дзён.

Прадаўжэннем экскурсіі стала наведванне музея пад адкрытым небам “Валуны крутых дарог мінуўшчыны”, які размясціўся каля школы. Навучэнцы ўбачылі валуны ў натуральным асяроддзі, якія ўражваюць сваімі незвычайнымі памерамі.

Наведалі магілу Хафеца Хайма, вядомага яўрэйскага талмудыста і мараліста, даведаліся аб жахах фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў адносінах да яўрэйскага насельніцтва.    

Вучні пераканаліся ў тым, што ведаць гісторыю Воранаўшчыны неабходна, яна цікавая.

IMG_20241103_200309.jpg

IMG_20241103_200134.jpg

Іван ГАБІС,

настаўнік Паляцкішскай базавай школы.

Добавление комментария
CAPTCHA
*