Весяліцца — не забараняецца. Фінальныя акорды «Карнавала весялосці» на Воранаўшчыне

В посёлке 18 сентября 21 573

DSC08264.JPG
  Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў фестываль не скончыўся. Узаемадзеянне з гледачамі прадоўжылася і пасля конкурснай праграмы. Яны не шкадавалі ўсмешак і сваіх далоняў для гучных апладысментаў. А гэта лепшая ўзнагарода таленавітым выступоўцам.

Рэпертуарны багаж народнага тэатра эстрадных мініяцюр «СуперСтар» г. Свіслач разнастайны — песенныя інсцэніроўкі, маналогі, пародыі, камічныя танцы і вершы-жарты. Воранаўскага гледача яны развесялілі пастаноўкай пра сустрэчу пакаленняў на дыскатэцы.

DSC08224.JPG

DSC08226.JPG

DSC08237.JPG

DSC08244.JPG

DSC08246.JPG

Маленькіх гледачоў парадавалі роставыя лялькі ўзорнага тэатра гульні «Лялькі для ўсіх» з г. Дзятлава. У арсенале калектыва каля 60-ці казачных персанажаў. З апошніх навінак — Губка Боб, хатнік-іншапланецянін Буба і лялька Лол. З іх удзелам адбылася цікавая гісторыя «Падарожжа каня Юлія ў 3/9 царства». Юныя гледачы ахвотна далучыліся да казачнай вандроўкі.

З цікавасцю назіралі дзеці і за прадстаўленнем тэатра эстрадных мініяцюр «Закрытыя твары» з Карэліцкага раёна.

Песенны блок распачалі артысты Палаца культуры г. Ліда, выступілі таксама народны ансамбль беларускай песні «Медуніцы», вакальны ансамбль «Варажэя» г. Іўе.

У вячэрняй праграме фестывалю — выступленне жаночай вакальна-эстраднай групы «ByCity», вогненнае шоу, святочная дыскатэка і лазернае шоу.

DSC08253.JPG

DSC08258.JPG

DSC08260.JPG

1C9A4966.JPG

1C9A4970.JPG

1C9A4975.JPG

1C9A4988.JPG

Вольга ВАРАБЪЁВА.

Фота аўтара і Сяргея ГРЫЧЫКА.



Добавление комментария
CAPTCHA
*