“Звязда” — не госця, а сябра і дарадчык!

Из редакционной почты 26 декабря 12 2590

Калі ў наш час суцэльнай занятасці ў вас знойдзецца вольная хвілінка — вазьміце ў рукі “Звязду”. Прафесійная каманда журналістаў не проста пазнаёміць кожнага чытача з самымі актуальнымі палітычнымі і эканамічнымі працэсамі, навуковымі праектамі і навінамі ў розных галінах. Няма той тэматыкі, якую б не асвятляла газета.

На гэта нацэлены тэматычныя дадаткі, якія рэгулярна выходзяць у газеце: “Краіна здароўя” — усё пра сучасную і народную медыцыну і здаровы лад жыцця; “Местное самоуправление” — аб штодзённых клопатах мясцовай улады; “Чырвонка. Чырвоная змена” — несумны дадатак для моладзі; “Ігуменскі тракт” — сучасны погляд на гісторыю краіны; “Плацдарм” — сумесны праект рэдакцыі і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь; “Жырандоля” — наш культурны асяродак.

Журналісты ўвесь час падтрымліваюць сувязь са сваім чытачом. “Простая мова”, “Алё, народ на провадзе!”, “Зваротная сувязь”, Гарачы тэлефон”, “Твое право”, “Пытальнік” — гэтыя рубрыкі не проста яднаюць газету з народам, але дазваляюць кожнаму чытачу адчуць сабе аўтарам, мастаком слова.

Асобная ўвага — рэгіянальнаму жыццю. У 2012 годзе на старонках газеты стартаваў праект “Мы разам — Беларусь!”, асноўная ідэя якога — асвятленне дзейнасці кожнага рэгіёна, яго інфраструктуры і сацыяльна-культурнага жыцця. Акрамя таго, рубрыка “Як жывяце, землякі?” штотыднёва адлюстроўвае самую цікавую падзею дня, асобна вылучае кожную вобласць краіны.

Рубрыка “Хатняя энцыклапедыя”, якая змяшчае парады па дамаводству, касметалогіі, кулінарным намаганням, нарадзіла новую серыю кніг “Бібліятэчка газеты “Звязда”, у планах якой — выпуск танных, але вельмі каштоўных па зместу выданняў розных напрамкаў: ад пытанняў медыцыны, кулінарыі, хатніх парадаў да астралогіі і гульняў для маленькіх.

І хто мы, ўвогуле, без вас, нашы чытачы? Калі ў “Ігуменскім тракце” побач з радаводамі, матэрыяламі пра прыватную геральдыку і малавядомымі звесткамі пра славутыя прозвішчы беларусаў пачалі друкавацца вытрымкі з гістарычнай “Кулінарнай энцыклапедыі Нікіфароўскага”, рэдакцыю затапіла хваля лістоў з рэцэптамі, якія толькі пашырылі  вядомую энцыклапедыю.

Насамрэч, “Звязда” ўсебакова ахоплівае ўсё наша жыццё, не пакідае без увагі ніводнай яго сферы. На працягу 95 гадоў яна ўваходзіць у дамы тысяч людзей — не як госця, а як добры сябар і дарадчык. Сапраўды родная газета на роднай мове.

А. КАРЛЮКЕВІЧ,

дырэктар - галоўны рэдактар РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Добавление комментария
CAPTCHA
*