У паход па родным краi

Из редакционной почты 29 августа 17 1773
IMG_1721

Падчас летніх канікул  вучні 10 класа Паляцкішскай сярэдняй школы здзейснілі аднадзённы турыстычны паход па маршруце Паляцкішкі-Радунь-Пагародна-Паляцкішкі. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікала велаэкскурсія “Гістарычныя мясціны Радуні”, якая была арганізавана з дапамогай супрацоўнікаў Радунскага раённага цэнтра турызму, краязнаўства і экалогіі. У Цэнтры нас ветліва сустрэла дырэктар Марыя Юльянаўна Блашко. Яна прапанавала нам веласіпеды, расказала аб аб’ектах маршруту. Школьнікі пабывалі на магіле вядомага ва ўсім яўрэйскім свеце равіна Хафеца Хаіма і ў будынку былой яўрэйскай іешывы. Запамінальным стала экскурсія па музею пад адкрытым небам “Валуны крутых дарог мінуўшчыны”, што размясціўся ля Радунскай сярэдняй школы. Навучэнцаў захапляла ўсё: і ледніковыя камяні, і помнікі прыроды, гісторыі і культуры воранаўскага краю. Не менш эмоцый выклікаў касцёл Маці Божай Ружанцовай у г.п. Радунь. Дынамічны вертыкальны рух яго вежаў і інтэр’ер усіх уразілі велічнасцю і прыгажосцю. Прадаўжэннем турыстычнага паходу стала наведванне месца гібелі дзяўчат-сувязістак 10-га асобнага батальёна паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі пад Пагародна і помніка ім.

 Дамоў навучэнцы вярнуліся з мноствам уражанняў ад убачанага і пачутага падчас велападарожжа.

Іван ГАБІС,

класны кіраўнік 10 класа Паляцкішскай сярэдняй школы.

IMG_1723 IMG_1726 IMG_1728 IMG_1734
Добавление комментария
CAPTCHA
*