Сёння ў Воранаве праходзіць адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці”

С праздником 22 сентября 18 1737
1C9A3305

Нават дожджык, які раз-пораз зрываўся з па-восеньску нізкіх хмараў, не змог памяшаць гэтаму традыцыйнаму святу, якое распачалося тэатралізаваным шэсцем казачных персанажаў з цэнтральнfй плошчы. Жыццё пасёлка расцвіло ад шчырых усмешак, як саміх удзельнікаў шэсця, так і гледачоў на вуліцах райцэнтра, напоўніла іх музыкай і песнямі, якія паклікалі воранаўцаў на гарадскі стадыён, дзе і адбылося ўрачыстае адкрыццё самага вясёлага са святаў.

1C9A3306 1C9A3307

—  Гостеприимная Вороновщина уже в 6-й раз объединяет талантливых организаторов досуга со всех уголков Гродненщины, — вітаў удзельнікаў, ганаровых гасцей і жыхароў пасёлка старшыня Воранаўскага райвыканкама Мікалай Розум. —  За эти годы фестиваль стал доброй традицией и для нас большая честь принимать его у себя. Это уникальное культурное мероприятие, для многих долгожданное, вызывает в душах людей самые добрые и искренние чувства. На каждом фестивале открываются новые звезды среди мастеров хорошего настроения, новые имена и новые коллективы. Уверен, что все богатство игровой культуры, которое вы привезли, ваш талант, мастерство найдут самый горячий отклик в сердцах зрителей и сольются в одно общее торжество творчества и радости.

1C9A3315 1C9A3320

Ад імя ганаровых гасцей свята выступлі і пажадалі творчага плёну воранаўскаму фестывалю гульні, смеху і вяселля стараста Яшунскага стараства Шальчынінкскага раёна Літоўскай Рэспублікі Здзіслаў Мажэйка і галоўны спецыяліст аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблавыканкама Ірына Жук-Куніцкая.

Трэба адзначыць, што “Карнавал весялосці” — гэта адзінае свята ў  нашай рэспубліцы такого кшталту. І сёння паказаць свой талент, стварыць воранаўцам добры настрой прыехала 10 калектываў гульні і вясёлых забаў.

Свята ў гэтыя хвіліны прадаўжаецца. Калі ласка, прыходзьце і весяліцеся!

1C9A3324 1C9A3326 1C9A3329 1C9A3331 1C9A3333 1C9A3339 1C9A3349 1C9A3355 1C9A3356 1C9A3360 1C9A3361 1C9A3365 1C9A3379 1C9A3381 1C9A3382 1C9A3387 1C9A3398 1C9A3401 1C9A3402 1C9A3406 1C9A3408 1C9A3427 1C9A3430 1C9A3455 1C9A3465 1C9A3471 1C9A3474 1C9A3476 1C9A3483 1C9A3497 1C9A3498 1C9A3500 1C9A3505
Добавление комментария
CAPTCHA
*