Са святам Уваскрэсення Хрыстова!

С праздником 21 апреля 19 1090
Картинки по запросу с пасхой католической

Глыбокапаважаныя браты і сёстры ў Хрысце!


Усе хрысціяне, святкуючыя Пасху 21 красавіка!


Радасць Вялікадня сёння асвятляе Касцёл ва ўсім свеце. У нашых святынях, дамах і ў сэрцах гучыць радаснае «Алелюя!» Мы адзначаем урачыстасць Уваскрэсення Пана — святкуем перамогу, якую Хрыстос здабыў над грахом і смерцю.

Хрыстос Уваскрэс! Ён жыве і будзе жыць навекі! Гэтая праўда паказвае нам моц бязмежнай любові Бога да чалавека. Гэтая самая любоў, якая была нам аб’яўлена на дрэве крыжа, прамаўляе да нас у знаку пустога гроба.

Трываючы ў пасхальнай радасці, якой адарыў нас Хрыстос праз сваё Уваскрэсенне, складаем вам, паважаныя браты і сёстры, сардэчныя віншаванні. Няхай перамога Хрыста над смерцю апраменіць весялосцю кожны дзень вашага жыцця, напоўніць супакоем вашы сэрцы, дазволіць аддана ісці за Панам і Збаўцам шляхам веры, надзеі і любові. Няхай Уваскрэслы Хрыстос атуліць вас сваёй бязмежнаю міласэрнасцю, прабачэннем і ласкаю, рассее сумненні і роспач, дасць новыя сілы на тое, каб жыць, працаваць на Божую хвалу і любіць бліжніх.

Ксяндзы і сёстры санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Воранаве.
Добавление комментария
CAPTCHA
*