Запрашае “Свiслацкi кiрмаш”!

Здоровый образ жизни 08 августа 14 1401

16 жніўня 2014 года ў 12 гадзін на гарадской плошчы Свіслачы адбудзецца рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш”, які ўпершыню адбыўся ў 1792 годзе.

Традыцыі культурнага жыцця Свіслачы ў святочныя таргі можна занесці ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры. На працягу кірмашу працаваў славуты тышкевіцкі тэатр, прыязджалі прафесійныя артысты драматычных, оперных і балетных труп. Цікавасць гасцей выклікаў закладзены графам звярынец, адзіны ў акрузе.

Свіслач працягвае і адраджае кірмашовыя традыцыі. На сёлетнім кірмашы вы зможаце перанесціся ў пачатак XIX стагоддзя і адчуць дух славутага Успенскага кірмашу.

На пляцоўцы “Горад майстроў” вам дазволяць зляпіць з гліны цудоўны гаршчок, сплесці саламянага анёла або кошык з лазы, навучыцца ткаць свіслацкія паясы.

Адчуць сябе сапраўдным беларусам дапаможа “Гульнёвая пляцоўка”, дзе адбудуцца народныя гульні, забавы і атракцыёны.

“Дзіцячая пляцоўка” нагадае дзіўную і чароўную краіну. На працягу дня будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны.

На пляцоўцы “Шляхецкі праменад” разгарнецца конкурс-выстава на лепшую кампазіцыю з кветак “Кветкавая феерыя”.

Паслухаць  канцэрт класічнай музыкі, нарысаваць карціну з дапамогай сапраўднага мастака, навучыцца танцаваць паланэз, менуэт, мазурку, каб вечарам папасці на сапраўдны баль да Тарэзы Панятоўскай і графа Тышкевіча.

На працягу свята вам неабходна паспець прабегчыся па мноству гандлёвых кропак, пачаставацца ў старажытных карчмах. Такога вы не ўбачыце нідзе!

Завяршыць вандроўку можна, перанесшыся на супер-мега дыскатэку, напрыканцы якой самыя стойкія ўбачаць лазернае шоу.

Запрашаем усіх жадаючых.

Наведай!  Глядзі!  Удзельнічай!

Даведкі па тэлефонах: 8 (01513) 3-34-82 — раённы метадычны цэнтр, 7-02-58 — раённы Дом культуры.

Аргкамітэт.
Добавление комментария
CAPTCHA
*