Воранаўшчына — жыцця майго крыніца

Актуально 06 марта 14 2388

Адраджэнне і захаванне народных традыцый і абрадаў — абавязак нас, сучаснікаў. Хто ж, як ні мы, павінен зберагчы нашчадкам тое, што пакінулі для нас продкі?! Разумеючы гэта (а тым больш што ў краіне аб’яўлены Год гасціннасці),  раённы метадычны цэнтр народнай творчасці на мінулым тыдні для кіраўнікоў фальклорных і фальклорна-абрадавых калектываў устаноў культуры арганізаваў у Жырмунах семінар “Воранаўшчына — жыцця майго крыніца”.

Знаёмства з гісторыяй Жырмун, якія першымі ў раёне сустракаюць гасцей з лідскага напрамку, пачалося з самага старажытнага на Воранаўшчыне касцёла (1789 год) — Адшукання Святога Крыжа. Настаяцель храма, ксёндз Юрый  Барташэвіч правёў невялікі экскурс у мінулае аграгарадка, а таксама, у прыватнасці, касцёла, фундатарамі якога выступілі знакамітыя Радзівілы. Падчас наведвання магілы воіна-афганца Станіслава Юзэфавіча Мацкевіча ўдзельнікі семінара ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання. Аб жыцці загінуўшага расказала метадыст РМЦ НТ па гісторыка-культурнай спадчыне Наталія Вячаславаўна Буця. Затым слова ўзялі вучні Жырмунскай сярэдняй школы Ірына Кузюк, Ганна Гайдуль і Яраслаў Таранда, якія правялі цікавую і пазнавальную экскурсію ў краязнаўчым музеі (кіраўнік — настаўнік гісторыі А.Г. Азароўскі). Прырода малой радзімы, гісторыя школы, станаўленне калгаса, яго сённяшнія клопаты, людзі працы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, спадчына, якая дайшла да нас ад прадзедаў… Усяму гэтаму знайшлося месца ў школьным музеі. Як і рэчам, якія калісьці належалі жырмунцам. Адна з іх — тульскі самавар — налічвае аж 133 гады.

Далей шлях ляжаў у прыгожую і ўтульную Жырмунскую сельскую бібліятэку. Палюбаваліся госці мерапрыемства работамі, прадстаўленымі супрацоўніцай Жырмунскага філіяла раённага Дома рамёстваў Ганнай Лявонаўнай Кейза. Што тут казаць, багата наша зямля народнымі талентамі!


Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі фальклорна-абрадавага калектыву “Нашы вытокі”, што дзейнічае пры мясцовым сельскім Доме культуры пад кіраўніцтвам Людмілы Канстанцінаўны Комінч, прадставілі пастаноўку з элементамі абраду “Спас”. Уражвала ўсё: і нацыянальныя інструменты ды строі, і выкананне народных песень, і афармленне сцэны і, што самае галоўнае, веданне і імкненне захаваць звычаі, у першую чаргу, малой радзімы. На сцэну выходзілі як людзі сталыя, так і моладзь, дзеці. Значыць, традыцыі будуць жыць, перадавацца і, спадзяемся, дэманстравацца гасцям.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

На здымках: падчас экскурсіі ў Жырмунскай школе; выступае калектыў “Нашы вытокі”.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Комментарии
Vasя
Что-то "Мишка з лесу" пропал после вопросов по языку. Наверное, отозвали для консультаций и новых указаний в российский лес, там главный медведь и его партия.
Ханс
Не знаю как вам, мне лично сугубо фиолетово на какой мове разговаривать. Польский, русский, белорусский -- без разницы. И народные традиции тоже одноместно. Да пусть даже по немецки. Жить надо а не "мыслью по дереву растекаться"
Ананимно
Вось крым і расейскі, чарга за другімі мясцовасцямі дзе дзяржаўная мова расейская і жыхары "рускоязычные"... І адраджаць і захоўваць мову не патрэбна, так Мішка?
D.
Не могуць, ну и што?????? Не уходите в сторону от вопросов.  Что бы прочитать вывеску не надо знать дасканала мову. Вы помогаете проводить политику росии по дальнейшему обрусению наших граждан. И адкажыце: Традиции и абрады у большасци насельництва расейския, тады чаму «Адраджэнне і захаванне народных традыцый і абрадаў — абавязак нас, сучаснікаў», а беларускай и польскай мовы не.
Мишка з лесу
Згодзен з вамі ў той часцы, што павінны выкарыстоўваць родную мову. Але спытайце самы сябе: ці могуць ЦЯПЕР так свабодна карыстацца беларускай мовай, як рускай?
Dima
при двух государственных языках почему надписи, вывески в районе не на 2 языках???
Dima
Сильно ошибешься что переход газеты на белорусскую и польскую мовы не изменит што то. ИЗМЕНИТ и сильно! И начинать надо не с системы образования, а с головы. Надо что бы президент, председатель райисполкома говорили на языке с названием как у страны и тогда резко все изменится. Не могут говорить, могут делать! Што «закладваЮЦЬ» тое і атрымліваем. Традиции и абрады у большасци насельництва расейския, тады чаму "Адраджэнне і захаванне народных традыцый і абрадаў — абавязак нас, сучаснікаў". Лепш мову адраджаць а не традыцыи и абрады!!!!!!!!!!!
Мишка з лесу
Дык я ж пра тое, што нашаму паважанаму спадарству менавіта ўласціва штодзеннае ўжыванне расейскай мовы. Яна распаўсюджанна не толькі ў мясцовай газеце, але і ва ўсёй краіне, і на радыё, і на тэлебачанні. А ўжо пра Інтэрнэт і гаворкі няма!
Я не маю такога ўражання, што пераход аднога рэгіянальнальнага СМІ на беларускую мову можа штосьці змяніць у самавызначэнні людзей. І калі гаварыць шчыра, то пачынаць патрэбна не з газеты, а з сістэмы выхавання. Наколькі я памятую адукацыя ў школах вядзецца пераважна на "русском языке"? Што "закладваем" тое і атрымліваем.
Dima
З тым што ў Беларусі расійская мова мае дзяржаўны статус, як і беларуская нихто и не спрачаецца и тут нихто пра гэта не друкуе!!! Пра што гэта ты вусаты Мишка з газэты?
Мишка з лесу
Паважаны Наш! Нагадваю, што ў Беларусі расійская мова мае дзяржаўны статус, як і беларуская.
А ваабшчэ та нам ближэ даж не руски язык, и не беларуски, и не польски, а наша любимая "трасянка"! Так што: "вучыце родную мову"! :)
Наш
Адраджэнне і захаванне народных традыцый і абрадаў — абавязак нас, сучаснікаў. Хто ж, як ні мы, павінен зберагчы нашчадкам тое, што пакінулі для нас продкі?!  Дык чаму ж вы, работнікі рэдакцыі, часцей пішаце на расейскай мове, а не на беларускай ці польскай? Часцей за ужываючы расійскую мову вы падштурхоўваеце насельніцтва да пераходу на гэтую прышлую мову!
Добавление комментария
CAPTCHA
*