Рабiць усё ўзорна, працаваць на станоўчы вынiк

Знай наших! 20 декабря 16 854
%d0%bf%d0%be%d0%bb%d0%b5%d1%86%d0%ba%d0%b8%d1%88%d0%ba%d0%b81

Такая жыццёвая пазіцыя Алены Зыгмундаўны Пажарыцкай, настаўніцы фізікі і матэматыкі Паляцкішскай сярэдняй школы.

Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1994 годзе малады спецыяліст па размеркаванні прыйшла працаваць у сваю родную школу, якую скончыла з сярэбраным медалём. У асяроддзі вопытных педагогаў пачалося прафесійнае станаўленне настаўніцы. Шлях педагога Алена Зыгмундаўна выбрала свядома. У школьныя гады любіла ўрокі фізікі і матэматыкі, паспяхова ўдзельнічала ў алімпіядным руху. Прыкладам прафесіяналізму для Алены Зыгмундаўны была яе маці — Соф’я Францаўна Бужынская, якая 35 год выкладала матэматыку ў школе. Калі прыйшоў час рабіць выбар, Алена Зыгмундаўна цвёрда вырашыла, што стане настаўніцай. І ўжо больш за 20 гадоў разам з асновамі матэматычных і фізічных ведаў вучыць дзяцей любіць жыццё ва ўсіх яго праявах.

А.З. Пажарыцкая — чалавек творчы, крэатыўны, з уласным педагагічным стылем. Яна дасканала ведае свой прадмет і методыку выкладання, умела выкарыстоўвае розныя формы, метады і прыёмы, накіраваныя на фарміраванне ў навучэнцаў трывалых ведаў, развіццё агульнавучэбных уменняў і навыкаў, творчых здольнасцей. Настаўніца добра валодае інфармацыйнымі тэхналогіямі і выкарыстоў-вае іх у адукацыйным працэсе. Ініцыятыва, цікавыя задумкі, прапановы, якія сыходзяць ад Алены Зыгмундаўны, знаходзяць падтрымку ў калег. А.З. Пажарыцкая захоплена сваёй прафесіяй, шмат увагі надае самаадукацыі, ахвотна дзеліцца вопытам падчас адкрытых урокаў, майстар-класаў, выхаваўчых мерапрыемстваў. Выкарыстанне асобасна арыентаванага падыходу да навучэнцаў дапамагае настаўніцы ладзіць добразычлівыя ўзаемаадносіны з імі, арганізаваць цікавую работу як на ўроках, так і ў пазаўрочны час. Алена Зыгмундаўна ставіць перад сабой дакладныя мэты і паспяхова іх рэалізуе. Пачынаючы з 2009 года пад кіраўніцтвам А.З. Пажарыцкай вучні займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю і неаднаразова станавіліся прызёрамі раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню”. У гэтым годзе на раённай навукова-практычнай канферэнцыі работа “Арыфметычныя і геаметрычныя прагрэсіі ў рашэнні нестандартных задач з розных галін навукі” ўзнагароджана дыпломам II ступені. Распрацоўка факультатыўнага занятку па тэме “Глабальнае пацяпленне клімату: парніковы эфект” адзначана дыпломам III ступені на абласным конкурсе “Энергія і асяроддзе пражывання”. Зараз настаўніца ажыццяўляе сваю задуму — працуе над стварэннем электроннага сродку навучання па матэматыцы “Вучымся з ахвотай”.

У асобе А.З. Пажарыцкай адчуваюцца патрабавальнасць да сябе і высокая працаздольнасць. Педагогі цэняць Алену Зыгмундаўну за кампетэнтнасць і прафесіяналізм. Добразычлівасць і тактоўнасць дапамагаюць ёй ладзіць гарманічныя стасункі з вучнямі, іх бацькамі і калегамі.

Цікавасць да фізікі і матэматыкі Алена Зыгмундаўна здолела прывіць дачцэ Ірыне і сыну Аляксандру. Дзеці — гонар маці. У 2016 годзе Ірына скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці “інжынер па інфармацыйных тэхналогіях”, зараз працуе ў цэнтры развіцця інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Сын Аляксандр вучыцца на 3-м курсе Гомельскага філіяла ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Алена Зыгмундаўна пераканана ў тым, што толькі штодзённая, мэтана-кіраваная карпатлівая праца прыносіць добрыя вынікі.

Іван ГАБІС,

старшыня прафкама Паляцкіш-скай сярэдняй школы.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*