Адзінства — у сем’ях і краіне, вера — у душы, надзея — на Марыю. Гэтым лейтматывам быў прасякнуты другі дзень свята ў санктуарыі ў Тракелях

08 июля 23 1384

1C9A7659.JPG

Адзінства — у сем’ях і краіне, вера — у душы, надзея — на Марыю. Гэтым лейтматывам быў прасякнуты другі дзень свята ў санктуарыі ў Тракелях.

Марыйны спеў ля сцен касцёла, гісторыя якога налічвае больш за дзвесце год, і мілагучча класічных мелодый на пляцы за святыняй прыносілі ў сэрцы веруючых супакой, натхнялі на шчырую малітву.

1C9A7664.JPG

1C9A7682.JPG

1C9A7684.JPG

1C9A7697.JPG

1C9A7699.JPG

1C9A7711.JPG

1C9A7725.JPG

1C9A7743.JPG

1C9A7749.JPG

1C9A7764.JPG

Усіх вернікаў у знакавай для Воранаўшчыны святыні прывітаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук:

— Маці Божая Тракельская стала сапраўдным сімвалам непахіснасці веры і адданасці людзей традыцыям хрысціянства на нашай зямлі. Санктуарый у Тракелях –— месца, якое нясе незгасальную праўду дабра, міласэрнасці і любові, аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, поглядаў і веравызнання, напаўняе сэрцы супакоем, еднасцю, гонарам і радасцю за наш край. Няхай веліч і значнасць цудадзейнага абраза адчуваюць новыя пакаленні веруючых, а глыбокі сэнс, духоўны ўздым і асаблівая цеплыня сённяшняй урачыстасці спадарожнічае ўчынкам і пачынанням, умацоўвае ў сэрцах надзею на лепшае, дапаможа ў добрых справах, прынясе ў кожны дом згоду і шчасце, дабрабыт і ўзаемаразуменне — нашай краіне.

Гродзенскі ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч і настаяцель тракельскага прыхода Юрый Бяганскі адрасавалі Падзячны ліст Дзмітрыю Іванавічу за дапамогу ва ўпрыгожванні і развіцці санктуарыя ў Тракелях.

Цудоўным звычаем у ліпеньскія дні тут стала аднаўленне суджанскіх абяцанняў. Сямейныя пары з розных куткоў Беларусі ля алтара ўзяліся за рукі, шчыра заглянулі адзін аднаму ў вочы, прамовілі клятву вернасці, папрасілі прабачэння за крыўды і падзякавалі за шчаслівыя хвіліны жыцця. Сярод іх — Ганна і Віталій Дулько з Воранава.

— Мы стараемся штогод аднаўляць нашы абяцанні, — з пяшчотай муж і жонка паглядзелі адзін на аднаго. — Хочам, каб наш саюз быў мацнейшым. Мы пазнаёміліся ў касцёле, таму лічым неабходным узмацняць нашу сям’ю тут. Калі зноў прамовілі клятвы, адчулі лёгкасць, ачышчэнне, новае каханне, свежыя сілы для далейшага сумеснага крочання.

Асаблівыя словы-віншаванні былі адрасаваны сем’ям-юбілярам. Пяцьдзясят год разам крочаць па жыцці Рэгіна Аляксандраўна і Рышард Іосіфавіч Якуць з Ліды. Яны выгадавалі дваіх дзяцей, якія падаравалі ім чатырох унукаў.

— Наша сям’я вельмі веруючая, мы моцна кахаем адзін аднаго, жывем душа ў душу. Каб і надалей мы былі шчаслівыя, нас меў пад апекай анёл-ахоўнік, а саюз доўжыўся як мага больш — трэба ж праўнукаў дачакацца, у знакавы для нас год мы і прыйшлі да Дзевы Марыі.

1C9A7773.JPG

1C9A7785.JPG

1C9A7790.JPG

1C9A7796.JPG

1C9A7801.JPG

1C9A7808.JPG

Кульмінацыяй другога дня ў Тракелях стала ўрачыстая святая імша, якую ўзначаліў Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У ёй прыняў удзел апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаік.

Ксёндз-біскуп Юзаф звярнуўся да вернікаў з прамовай. Ён зазначыў, што Тракелі — сэрца Гродзенскай дыяцэзіі. Нагадаў, што трэба гэтую зямлю рабіць квітнеючай у першую чаргу для сябе, не забывацца пра родныя загоны.

— Гэта не старая бацькоўская хата пахілілася, а нашы сэрцы. Са сцяны мы здымаем не нямодны стары абраз, а адракаемся ад нашых традыцый. Давайце сумесна захаваем нашу гісторыю, нашы звычаі. Зберажом адзіны Божы дом для нашых нашчадкаў! — быў пераканаўчы святар.

Затым вернікаў чакаў сюрпрыз — выступленне гасцей з Парэчча. Духавы аркестр падараваў незабывальныя эмоцыі.

Сёння вечарам пелігрымы спаткаюцца ля вогнішча, падзеляцца сваімі эмоцыямі і ўражаннямі. А заўтра зноў сабяруцца на сумеснай малітве — за свае сем’і, малую радзіму, сінявокую Беларусь.

1C9A7812.JPG

1C9A7820.JPG

1C9A7824.JPG

1C9A7830.JPG

1C9A7834.JPG

1C9A7838.JPG

1C9A7840.JPG

1C9A7854.JPG

1C9A7860.JPG

1C9A7877.JPG

1C9A7879.JPG

1C9A7881.JPG

1C9A7887.JPG

1C9A7892.JPG

1C9A7903.JPG

1C9A7906.JPG

1C9A7929.JPG

1C9A7935.JPG

1C9A7949.JPG

1C9A7982.JPG

1C9A7984.JPG

1C9A7989.JPG

1C9A7995.JPG

1C9A7999.JPG

1C9A7673.JPG

1C9A7678.JPG

Добавление комментария
CAPTCHA
*