Фотафакт. У Беняконях прайшло свята хлеба "Дар маленькага зярняткі"

Гэтае брэндавае свята нездарма знайшло водгук у жыхароў аграгарадка. У пачатку ХХ стагоддзя тут была адкрыта знакамітая станцыя Ластоўскага. Яе здабытак - беняконская пшаніца - доўгі час была на слыху. Вось і кошт хлебу тут не проста ведаюць, але і перадаюць з пакалення ў пакаленне.
Свята - гэта даніна нялёгкай працы хлебаробаў, гэта далучэнне да спадчыны продкаў. З розных куткоў раёна сюды руплівыя гаспадыні прывезлі хлеб, выпечаны па рэцэптах бабуляў. У кожнай - свой сакрэтны інгрыдыент, а ўсе вырабы аб'ядноўвае неверагодны водар выпечкі.
Самым смачным хлебам, бо зробленым з любоўю, з задавальненнем частаваліся землякі пад гучныя песні артыстаў Воранаўшчыны.











