Старшакласнікі Паляцкішскай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў Воранаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях

Из редакционной почты 18 февраля 17 1086
Полецкишки

Выбар прафесіі — справа складаная і важная ў жыцці кожнага маладога чалавека. Прафесій на зямлі многа, а выбраць патрэбна адну. І каб не памыліцца, неабходна загадзя пазнаёміцца з ёй. Значная роля ў гэтай справе належыць экскурсіі прафарыентацыйнай накіраванасці, падчас якой можна атрымаць шмат карыснай інфармацыі.

   Для старшакласнікаў Паляцкішскай сярэдняй школы была арганізавана экскурсія ў Воранаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Падчас наведвання РАНС  інспектар Андрэй Вінцкевіч расказаў школьнікам аб прычынах узнікнення пажараў, сродках пажаратушэння і правілах супрацьпажарнай бяспекі, правёў аглядную экскурсію па тэрыторыі аддзела. Школьнікам была прадэманстравана пажарная аварыйна-ратавальная тэхніка. Вучні атрымалі пэўнае ўяўленне аб прафесіі пажарнага, прымералі баявы касцюм, паслухалі расказ аб прыёмах тушэння агню і паўтарылі правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях —начальнік каравула Дзмітрый Бігонь і камандзір аддзялення Андрэй Масюль — прадэманстравалі школьнікам работу гідраўлічнага інструмента “holmatro”. Напрыканцы экскурсіі Андрэй Вінцкевіч пазнаёміў школьнікаў з асаблівасцямі ўступнай кампаніі ва ўстановы МНС Рэспублікі Беларусь.

Іван ГАБІС,

класны кіраўнік 10 класа Паляцкішскай сярэдняй школы.

Фота аўтара.

 Полецкишки1
Добавление комментария
CAPTCHA
*