Па мясцінах, дзе бываў А. Міцкевіч

Из редакционной почты 04 декабря 13 1556

Мы жывём у незвычайным кутку, які прываблівае людзей з розных мясцін. 25 кастрычніка ў Беняконях мы сустракалі вучняў і настаўнікаў Карчоўскай сярэдняй школы Баранавічскага раёна Брэсцкай вобласці.

Госці з інтарэсам прайшліся па нашай школе, зазірнулі ў прасторныя і светлыя класы. Асаблівую зацікаўленасць праявілі да школьнага музея, дзе сабраны рознабаковы матэрыял аб мінулым нашай мясцовасці. Арганізаваная для гасцей інфармацыйна-канцэртная праграма з удзелам таленавітых вучняў нашай школы выклікала бурныя апладысменты.

Наступным захапляючым момантам была экскурсія ў Больцінікі. Вучні і настаўнікі Карчоўскай школы наведалі месцы, звязаныя з жыццём і творчасцю Адама Міцкевіча: сядзібу роду Путкамераў, парк, алею, а таксама гаёк, у якім знаходзіцца знакаміты камень з выбітым крыжам.

Вельмі прыемна, што наша зямля стала месцам сустрэч лю-дзей, зацікаўленых культурнай спадчынай Беларусі.

Іаланта ДЗМІТРЫЕВА,

вучаніца 11 класа Беняконскай школы.

Фота з архіва Беняконскай СШ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*