Наши мамы... Они такие разные! Смотрите фотоподборку снимков присланных нашими читателями

С праздником 08 марта 20 1458

Да дня 8 Сакавіка


Вядома ўсім: жаночы дзень — найлепшы ў свеце

З усіх шматлікіх дараваных небам дзён.

Букетаў вабных разняволеным суквеццем

Заўжды адзначаны па-каралеўску ён!

 

Гучаць у гэты дзень наўсцяж такія словы

З мужчынскіх вуснаў для жаночай грамады,

Якія ёю берагуцца адмыслова

Ў кожным сэрцы ўсе наступныя гады.

 

І жаўрукі ў блакітным небе на світанні

Гуртом узрушаным за некалькі гадзін

Зноў прыцягальна ў меладычных віншаваннях

Адораць песнямі кажнюткую з жанчын.

 

І мне, шаноўныя, дазвольце далучыцца

Да віншаванняў-пажаданняў усур’ёз:

Няхай жыццё цячэ напеўна, як вадзіца,

Жывіце доўга, не хварэючы, без слёз!

 

Няхай шанцуе вам, каханыя, у працы,

Ў стасунках з мужам, у выхоўванні дзяцей.

Жадаю вам ніколі з плёткамі не знацца,

Ну, а да годнай праўды крочыць найпрасцей!

 

Няхай ваш лёс, жанчыны мілыя, дазволіць

Без сумнаватых выключэнняў, без нуды

Лічыць заўсёды не найгоршай сваю долю

Ў мудрым роздуме аб ёй сяды-тады!

Уладзімір РУЛЬ.

1 (2)

Ольга Войтюкевич с детьми Кариной, Александром и Доминикой.


2

Валентина Барнатович с дочерью Луизой.


3

Майя Антонович с дочерью Софьей.


4

Ольга Равлушевич и дочь Регина.


6

Ядвига Пилипайть с дочерью Марией, внучкой Мариной и правнучкой Алисой.


7

Анжелика Вельб и дочь Маргарита.


8

Ирена Лукашевич с внуками.

Добавление комментария
CAPTCHA
*