На мінулым тыдні ў воранаўскім Санктуарыі Божай Міласэрнасці адбылася прэм’ера спектакля па матывах кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі Прынц” (фота)

Социальная сфера 07 июня 16 2950


Мастацкім кіраўніком выступіў ксёндз Генадзій Рамашка. Дзяцей рыхтавала спадырыня Рэната Адаміцкая. Камп’ютарнай графікай і светам займалася сям’я Анатоля Жалудзевіча, а вось гук і ўсё, што з ім звязана, было справай сям’і Віталя Грышко.

Да гэтага спробы тэатральных пастановак ужо былі, і раённая газета аб гэтым пісала. Але тое, што паказалі артысты ў гэты раз, было па-сапраў-днаму прафесійна. Дэкарацыі, сцэнічныя касцюмы, свет і камп’ютарная графіка, сучасная акустыка і захапляльнае выкананне роляў 30 юнымі акцёрамі былі вышэй усякіх пахвал. Вобразы герояў п’есы былі праўдзівымі, а іх перажыванні сапраўднымі. Ды і спеў любімага ўсімі воранаўскага спевака Эдуарда Бутрыма падарыў своеасаб-лівыя пачуцці. Шматлікія гледачы апладыравалі гульні акцёраў стоячы.

— Тэатр — гэта жыццё, — дзеліцца сваімі перажываннямі сцэнарыст і рэжысёр ксёндз Генадзій, — і для многіх ён стаў захапленнем. Бяс-спрэчна, удзел у тэатральных пастаноўках мабілізуе сілы, патрабуе шмат намаганняў ад акцёраў перадаць усе пачуцці і перажыванні свайго героя. Спадзяюся, што нам удалося з дапамогай добрых і шчырых людзей, дзяцей нашай парафіі паказазаць усё тое, што мы хацелі. Хачу выказаць усім, хто працаваў над пастаноўкай, вялікую падзяку. А таксама сказаць, што наперадзе нашых гледачоў чакае новы спектакль, ужо больш сур’езны і драматычны.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота аўтара.











































Комментарии
Автор
Как сообщил автору ксендз Геннадий, возможно, осенью будет повтор постановки.
катерина
спасибо.. А в живую постановка уже не повторится? (((
Автор
В скором времени появится видеоверсия спектакля. Следите за новостями на нашем сайте voran.by.
катерина
Будет ли повтор данной постановки? Очень хочется посмотреть!!!
Добавление комментария
CAPTCHA
*