Настаўнікі выступілі перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аб чым расказала парламентарыям настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Радуні?

Власть 15 июня 21 448
Настаўнікі выступілі перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аб чым расказала парламентарыям настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Радуні?

Настаўнікі выступілі перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аб чым расказала парламентарыям настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Радуні?

10 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў адбыліся парламенцкія слуханні, прысвечаныя ўдасканаленню нацыянальнай сістэмы адукацыі, яе заканадаўчаму рэгуляванню. Падчас дыскусіі дэпутаты і іншыя ўдзельнікі змаглі выказаць сваё бачанне, унесці прапановы па праекце новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Гаворка ішла аб неабходнасці перамен у дадзенай сферы, але без адмаўлення ад усталяваных падыходаў, якія на практыцы даказалі сваю эфектыўнасць. Падкрэслівалася, што вялікая роля ў фарміраванні багатага ўнутранага свету навучэнцаў, уменні суперажываць іншым і кіраваць уласнымі эмоцыямі належыць цыклу гуманітарных дысцыплін, асобе настаўнікаў, закліканых прывіць падрастаючаму пакаленню правільнае ўяўленне аб духоўна-маральных каштоўнасцях, аб абавязку, гонары, патрыятызме, міласэрнасці. Менавіта гэтыя якасці дапамагаюць кансалідаваць грамадства, умацоўваць грамадзянскі свет і сацыяльную стабільнасць.

На слуханні былі запрошаны выкладчыкі ВНУ, настаўнікі-практыкі, якія падзяліліся ўласным вопытам, напрацаванымі падыходамі ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. З парламенцкай трыбуны на гэты конт выказала свае думкі і наша зямлячка — настаўніца Радунскай школы Алёна Чарнавус.

— Вельмі хвалявалася перад выхадам да мікрафона. Такой аудыторыі слухачоў у мяне яшчэ не было, — шчыра заўважае Алёна Аляксандраўна. — Часу было адведзена нямнога, да 10 хвілін. Таму выступленне падрыхтавала лаканічнае, але змястоўнае. Я гаварыла аб развіцці асобы вучняў праз уласны прыклад настаўніка, аб аўтарытэце медыйна граматнага педагога, харастве і сучаснасці роднага слова, да якога трэба далучаць навучэнцаў, аб музейнай педагогіцы, што паспяхова практыкуецца ў нашай Радунскай школе. Засяродзіла ўвагу на тым, наколькі складана нашым дзецям знайсці арыенціры ва ўмовах інфармацыйнай перагрузкі і як важна дапамагчы ім у гэтым. Бачыла па рэакцыі слухачоў, што словы выступоўцаў знаходзілі ў іх водгук. Асабіста мяне гэта пераканала ў тым, што нашу сістэму адукацыі чакаюць змены. Прадуманыя і запатрабаваныя.   

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота http://house.gov.by/

Добавление комментария
CAPTCHA
*