Чарнобыльская вясна (верш)

Страницы истории 22 апреля 16 1800


Я люблю красавік, бо ён краскамі ззяе,

Сонца свеціць і ў небе спявае жаўрук.

І мой дзень нараджэння сям’я адзначае,

Віншаванні прымаю — сяброўскія поціскі рук.

А вясна так звініць і спявае заўзята,

Поўніць сэрца пяшчотай і ласкай сваёй.

Але мама аднойчы мне песню спявала

Аб сумнай вясне — чорнай, горкай, другой.

…Быў красавік, дзень дваццаць шосты, цёплы,

Лагодна сонейка свяціла ўсім з нябёс.

Хто ж ведаў, што вясновай ціхай ноччу

Для Беларусі наканован сумны лёс?

Зямля дрыжала, болем уся працята,

І ў небе жораваў звінеў апошні крык.

Бяда паўзла, над полем і над хатай,

Касой смяротнай для малых і для старых.

Быў ціхі мір. У ім быў ціхі атам,

І клікаў да сябе прыветны лес.

Хто ж ведаў, што абернецца нам жахам

Той выбух на Чарнобыльскай АЭС?

Злавеснае, атрутнае насенне

Зямлю ўсцілала, бы каўром зіма.

За што такое страшнае каранне?

У чым прад небам правінілася зямля?

Ужо трэць стагоддзя чорны дым палыну

Атручвае скрозь прытулак наш зямны.

Хто ж ведае, на колькі пакаленняў

Расцягнецца боль цела і душы?..

Не спявай жа, матуля, мне болей

Сумных песень пра мой родны край,

Бо так хочацца шчасця і долі,

Прашу цябе, Божа, нам дай.

Праспявай жа, матуля, мне песню

Пра наш светлы і чысты дом.

Праспявай, каб над Белай Руссю

Не гучаў больш чарнобыльскі гром.

Ірэна КАЗЛОЎСКАЯ,


аг. Доцішкі

Добавление комментария
CAPTCHA
*