Мы памятаем

Страницы истории 20 января 17 1596
22 студзеня на мітынгу

22 студзеня 1945 года. На назіральным пасту 1-й роты НП-03, які знаходзіўся недалёка ад вёскі Подзі, уважліва за небам сочаць пяць дзяўчат. Іх мэта — своечасова заўважыць варожыя самалёты і аб гэтым паведаміць у штаб. У той сту-дзеньскі вечар на сувязістак напалі бандыты, якія хаваліся ў навакольных лясах. Калі прыйшла дапамога, бой ужо скончыўся. Валя Паліканава, Шура Цярохіна, Каця Дзьячкіна загінулі. Праз некалькі дзён памерла і параненая Таня Панамарова. Засталася ў жывых толькі Шура Чарных, якая ўвесь бой была без прытомнасці па прычыне кантузіі.

Вайна… Гэта самае страшнае. Адлегласць у 72 гады ад-дзяляе нас ад той трагічнай па-дзеі, але ў памяці назаўсёды застануцца ўспаміны аб тых, хто загінуў, абараняючы Ра-дзіму ад фашысцкіх захопнікаў. У нашай краіне вельмі многа помнікаў. Помнік — ад слова “памяць”. У  цэнтры аграгарадка Пагародна, на адкрытым для людскога вока месцы, стаіць абеліск загінуўшым дзяўчатам-сувязісткам. Ён быў адкрыты ў 1975 годзе дзякуючы намаганням мясцовай улады, ветэранам 10-га асобнага батальёна ПНАС, якія пералічвалі грошы на стварэнне помніка. На месцы гібелі сувязістак — у полі — была зроблена стылізаваная зямлянка, тэрыторыя вакол якой і сёння даглядаецца вучнямі школы.

З года ў год у гэты  дзень вучні Пагародзенскай сярэдняй школы разам з настаўнікамі ідуць да помніка на  мітынг, прысвечаны падзеям 1945-га. Ідуць, каб ускласці вянкі да абеліска і ўшанаваць памяць аб загінуўшых Хвілінай маўчання. У мера-прыемстве заўсёды ўдзельнічаюць і некаторыя мясцовыя жыхары. Ніна Данілаўна Дзям’янчанкава і Ніна Дзмітраўна Красоцкая, былыя вязні нямецкіх лагераў смерці, якія ў дзяцінстве адчулі на сабе ўсе жахі вайны, таксама, нягледзячы на ўзрост і стан здароўя, заўсёды прыходзяць сюды. На працягу больш чым сорак гадоў на мітынгу прысутнічае Г. М. Русялевіч, былая настаўніца Пагародзен-скай школы. Менавіта дзякуючы добрай справе Ганны Мацвееўны ў 1975 годзе распачаў сваю дзейнасць клуб  “Пошук”, у 1985-м адкрыўся школьны музей баявой славы.

Дзяўчаты-сувязісткі, якія не паспелі стварыць свае сем’і, нарадзіць дзяцей, набыць прафесію, “прыходзяць” да помніка, каб вуснамі дзяцей з клуба “Пошук” сказаць нам: “Цаніце мір, які ў апошні час стаў такім неспакойным і кволым.” 

Вечная  памяць!

Алена ЛАСТОЎСКАЯ,

настаўніца пачатковых класаў Пагародзенскай СШ.

Фота з архіва школы.
Добавление комментария
CAPTCHA
*