На волю, шчасце ды долю падаравала немаўлятам-двайнятам Есеніі і Цімафею Грыгаровічам вышыванкі з беларускім арнаментам воранаўская моладзевая арганізацыя напярэдадні Дня Рэспублікі

01 июля 22 728

1C9A1689.JPG

З цёплай усмешкай матуля Кацярына прымала гэты падарунак. На яе руках мірна драмалі двайняты, а старэйшыя дачушкі Аліса і Ульяна, крыху засаромеўшыся, прытуліліся да роднага чалавека. Побач была і бабуля Людміла Канстанцінаўна, якая дапамагае з дзятвой, калі тата Раман, вадзіцель-міжнароднік, адпраўляецца ў чарговы рэйс. Вялікая сям’я разам сустракае яго з выпечкай: смачныя духмяныя торты — справа ўмелых рук Кацярыны Аляксандраўны.

1C9A1691.JPG

1C9A1692.JPG

— Нашы продкі верылі ў тое, што вышыванка ўтрымлівае ў сабе код, які аберагае немаўля на яго жыццёвым шляху. Нездарма стала традыцыяй перад самым важным святам краіны дарыць яе нованароджаным, — на развітанне расказала Кацярыне першы сакратар раённага камітэта БРСМ Наталля Мяцеліца. — Як сімвал чысціні і жыцця няхай аўтэнтычны беларускі арнамент спрыяе ім, назаўжды звяжа моцнымі вузамі з родным краем.

1C9A1684.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

Добавление комментария
CAPTCHA
*