Сэрцы, малітвы і надзеі — Марыі Тракельскай

10 июля 22 1671

1C9A4043.JPG

Санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях прымаў пілігрымаў. Штогадовы фэст, прысвечаны Дзеве Марыі, сабраў не адну сотню вернікаў.

Ваколіца аграгарадка ажыла, загаманіла ў гэтыя выхадныя дні. Сюды да Маці Божай Тракельскай вялі ўсе дарогі. З песнямі, якія праслаўлялі Марыю і Бога, пелігрымы з розных куткоў Беларусі заходзілі на касцельны пляц. З сабою яны перш-наперш неслі не рэчы, а духоўны свет малітвы. У суботу радасць свята з беларусамі раздзялілі суседзі-літоўцы. Дзякуючы безвізу яны арганізавана аўтобусам прыехалі ў Тракелі, каб пакланіцца вядомаму многім католікам абразу, палюбавацца на маляўнічыя краявіды ля касцёла. Злучаныя духоўна, апоўначы вернікі рушылі ў працэсіі са свечкамі ў руках па вуліцах аграгарадка, просячы ў Бога дабрабыту людзям, якія жывуць тут, і выказваючы словы шчырай падзякі за магчымасць сумеснага прабывання ў гэтым намоленым месцы.

1C9A4045.JPG

1C9A4059.JPG

1C9A4071.JPG

1C9A4076.JPG

1C9A4082.JPG

1C9A4095.JPG

1C9A4103.JPG

1C9A4130.JPG

Прыгожай традыцыяй аднаўлення суджанскіх абавязкаў практычна пачаўся новы малітоўны дзень. Больш за пяцьдзясят пар прасілі ў Бога бласлаўлення. З пяшчотай суджанцы глядзелі адзін аднаму ў вочы. Здавалася, сталыя людзі крыху памаладзелі, думкамі накіроўваючыся ў светлы і радасны дзень свайго шлюбу. Клапатлівыя мужчыны падаравалі сваім жонкам белыя ружы як сімвал суджанскай вернасці. Каб яшчэ больш нагадаць той дзень, які назаўжды злучыў пары ў сям’ю, загучаў вальс, а ў небёсы ўзляцелі белакрылыя галубы.

Самай старэйшай парай былі Ганна і Тадэвуш Жук з Ліды. Сёлета ў жніўні яны адзначаць 61-ю гадавіну сумеснага жыцця. Абодва з тракельскага прыходу, душою імкнуцца на малую радзіму ў бацькоўскую хату ў вёску Такары. Да Маці Божай Тракельскай іх шлях ляжыць штогод. Сёння зноў абнавілі абяцанні, каб яшчэ мацней з’ядналася іх сям’я — двое дзяцей, чатыры ўнукі і тры праўнукі.

Поплеч з імі стаялі суджанцы Ганна і Мікалай Рынкевіч, Алена і Віктар Вяршыла з Тракеляў, якія вырашылі ўзнавіць абяцанні ў 25-ы юбілей сумеснага жыцця. У такое знакавае для Воранаўшчыны свята, лічаць землякі, сам Бог наканаваў ля абраза Маці Божай прасіць аб абароне сям’і ад злога, заступніцтве перад нягодамі, а таксама аб дабрабыце і ладзе.

— Няхай аднаўленне суджанскіх абяцанняў мацуе ваша далейшае жыццё. Дарыце свет любові адзін аднаму, дзецям, унукам, праўнукам, — гучалі шчырыя пажаданні ад святароў.

1C9A4144.JPG

1C9A4152.JPG

1C9A4162.JPG

1C9A4169.JPG

1C9A4171.JPG

1C9A4172.JPG

1C9A4174.JPG

1C9A4177.JPG

1C9A4181.JPG

“З Марыяй да супакою і еднасці”

Гэтыя словы сёлета сталі дэвізам тракельскага фэсту. Лейтматывам яны гучалі падчас святой ішмы, на якой прысутнічаў гродзенскі ксёндз-біскуп Аляксандр Кашкевіч і якую ўзначаліў старшыня канферэнцыі біскупаў Беларусі Алег Буткевіч.

1C9A4197.JPG

1C9A4206.JPG

1C9A4217.JPG

1C9A4243.JPG

1C9A4248.JPG

1C9A4256.JPG

1C9A4264.JPG

1C9A4270.JPG

1C9A4279.JPG

1C9A4297.JPG

1C9A4300.JPG

1C9A4316.JPG

1C9A4323.JPG

1C9A4343.JPG

1C9A4349.JPG

1C9A4368.JPG

1C9A4378.JPG

1C9A4380.JPG

— Даверце Марыі сем’і нашай краіны, каб у кожным доме панавалі еднасць, любоў і супакой, — звярнуўся да вернікаў віцебскі ксёндз-біскуп Буткевіч. — Даручайце ёй нашы справы, лёс нашай зямлі. Не забывайце, што паразуменне і згода будзе паміж намі, калі мы будзем сапраўднымі католікамі, а значыць, жыць згодна з Хрыстовымі запаведзямі.

Ва ўрачыстасці таксама прынялі ўдзел старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук, старшыня райсавета дэпутатаў Алена Ганевіч, старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік.

1C9A4389.JPG

1C9A4394.JPG

— Сапраўдным сімвалам непахіснасці веры і адданасці людзей традыцыям хрысціянства на Воранаўшчыне стаў санктуарый Маці Божай Тракельскай, — звярнуўся да прысутных Дзмітрый Іванавіч. — Штогод сюды сцякаюцца тысячы паломнікаў, каб наблізіцца да нябеснай заступніцы, атрымаць духоўную падтрымку. Марыя дапамагае аб’ядноўваўваць прадстаўнікоў розных пакаленняў, будучыню і мінулае, каб узбагачаць новым зместам сучаснасць. Няхай праз стагоддзі ў Тракелях гучыць малітва за Беларусь, яе народ, нашу малую радзіму — Воранаўшчыну.

1C9A4398.JPG

1C9A4412.JPG

Напрыканцы святой імшы Падзячным лістом Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў быў узнагароджаны настаяцель тракельскага касцёла Юрый Бяганскі, дзякуючы намаганням якога знакаміты касцёл — шэдэўр драўлянага дойлідства — стаў адметным і прывабным для паломнікаў і турыстаў не толькі цудадзейным абразам, але і створанай вакол яго прыгажосцю.

1C9A4425.JPG

1C9A4431.JPG

1C9A4441.JPG

1C9A4450.JPG

1C9A4221.JPG

1C9A4312.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*